Перайсці да зместу

Старонка:На рубяжы (1925).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перад Сяргеем Карагаю вызначылася цёмная палоска - шляк яру. У гэты момант вочы яго мімавольна, як-бы самі глянулі ўперад. Па целе маладога разьведчыка прабегла дрыготка: ня больш, як у сту кроках ад яго, як-бы з зямлі вырасьлі тры цені.

"А можа гэта бур'яны?.."

Карага не дадумаў да канца свае думкі: гэта прадпалажэньне аказалася памылковым у той момант, калі белавата-сіні водблеск месяца сьлізгануў па стальным сьцябле аднаго з гэтых "бур'янаў".

Ясна, што гэта дазорцы, і таксама было ясна. што гэта - дазорцы дзянікінскія.

"Замецілі яны мяне, ці не?"

Сьвідравала мозг гэтая страшная думка, і ў той-жа час у галаве яго борзда, борзда складаўся плян дзеяньня. У момант зьмерыў ён вачыма адлегласьць да яру.

"Эх, дапаўзьці-б да кустоў, дабрацца-б да яру", была цяпер у яго толькі гэта адна думка. Аб тым, што будзе там далей, Карага цяпер ня думаў. Але яр быў шмат далей, чым гэтыя тры фігуры, якія паволі, бяз шуму ішлі якраз на яго.

"Замецілі, замецілі, сволачы!.."

Паварушыцца ў гэту мінуту Карага лічыў сьмяртэльнаю небясьпекаю. Ён прыліп да мяжы, як-бы сама зямля трымала яго сваімі моцнымі рукамі.

Ён рашыў сядзець моўчкі, бо ў яго была ўсё-ж такі надзея, што яны яго ня бачаць.

А калі ўжо прыдзецца так, што дзявацца будзе некуды, тады...

Карага моцна сьціснуў у руках сваю вінтоўку. Цяпер яна адна-аднютка ў цэлым сьвеце, хто можа за яго заступіцца і пастаяць. Аддавацца-ж жывым Карага ня думаў, бо там верная сьмерць і зьверскія кпіны.

І ў яго галаве вынікнуў цэлы клубок уражаньняў гэтага дня: час выхаду на разьведку, школа, дзе застанавіўся штаб іх палка, таварышы і нейкія абрыўкі-зьявы нядаўна-мінулага ваяцкага жыцьця, - усё гэта вынікла ў адзін момант, як-бы