Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАТАЛІНА

Запрапасьціў ад вясны
Юр‘я цюхцялей,
Запрапасьціў ён ключы
Ды ўсе залатыя.
Вёска ў крык: „Ай-яй-ей,
Зьелі адсып семянны,
Пуні то-ж пустыя“.
І з авечкамі бяда.
Пусьціш к вадапою,
Расплывуцца, бы вада,
У хлеў ні нагою.
Стаднік Буры трацячок,
Хоць быў рад саломе,
Да Субосі ялаўкі
Загарадку ломе.
Род пчаліны у вульлі
Шумна мітынгуе!
Завірухі загулі
І мароз ваюе.
Селянін гаруе.
Хмар хмарней, чарней ральлі
Па суседзях стогне:
— Ці вясну дажджом калі?
А суседзі — Ох, не!