Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БУРА НОЧЧУ

Грукоча гром, віхор бушуе,
Маланкі твораць дзіва, казку, —
То гэта бура так вячуе,
А ўся прырода банкетуе
Надзеўшы чорны плашч і маску.

Адкіну я закон, запрэты.
З размаху ў вір бурлівы скочу.
Хочу там пець жыцьцю куплеты.
Бардзей пад‘едзь Ільлі карэта…
Эх, як люблю я буру ноччу!