Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сэрца ўраз
З уцехі выбухнуць гатова.
Прыйдзе час!
Як дзелам стане наша слова
Ўжо няма
Ні сьцен кітайскіх, меж крывавых.
І дарма
На мапе нам шукаць дзяржавы
Status quo, —
Ўзарвалі ў шчэнт працоўным рухам.
Іх лагво.
Кастрычнікава завіруха.
Ёй хвала,
Мятлу чырвоную-падарак
Нам дала,
Што ўвесь сьвет, кожны закамарак.
Падмяла!

|}