Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каб ня вадзіцца нам болей,
Як дажджом святых „ніколі“,
Дык табе дам крыху волі,
Дам на хлеб шчыпочак солі.
Ты за гэта будзь пакорны,
Бо твая, брат, костка чорна.
— А, панок мой міласьцівы, —
Селянін сказаў ласьліва.
Мне даваў і я дам раду:
Выбірайся без агляду
На сухія вербы, лозы,
Дзе Макар ганяе козы,
Я тут сам, бяз пана, неба,
Буду хлеб мець і да хлеба.
Узрасьце ўсё, што мне трэба
Вольная мужыча глеба.
Дык, панок мой міласьцівы,
Вон ад гэтуль крута, жыва!

|}