Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля гэтага я вучыўся дзьве зімы ў дарэктараў па хатах, — вучылішча мястэчка ня мела. За гэтыя зімы прайшоў усе царкоўна-сялянскія кніжкі, якія толькі былі ў бацькі. Нават і на некую (ня помню) хрыстаматыю ўзьбіўся. Грамата давалася лёгка, дарэктары хвалілі“.

Адначасна з навукай пачалася і самастойная праца адзінаццапігадовага хлопца, каб зарабіць на падмогу бацьком. Вучэньне ішло зімою, а летам? Ня бегаць-жа па вуліцы, калі таварышы пасьвяць коні, барануюць, ходзяць па траву ды інш. У бацькоў будучага поэты ня было „ні каня, ні каровы, ні поля, каб рабіць“. І вось, на адзінаццатым годзе ён пайшоў у наймы ў пастухі. Яго згадзілі пасьвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі.

Прапасьвіў ад вербніцы аж да асеньніх дзядоў і пасобіў бацьком першымі дзесяцьма рублямі…

Зразумела, ані вучэньне ў дарэктараў, ані пастухоўства не маглі задаволіць хлопца. Ён доўга ня мог згадзіцца з тым, што трэба ўставаць да сонца і ўсе сьвяты без выключэньня знаходзіцца ў полі. З другога боку, ён марыў аб больш сур‘ёзнай асьвеце, прынамсі, у гарадзкім вучылішчы. Аднак, пакуль што прыходзілася мірыцца са сваім нявыгодным становішчам. „Гэта становішча“, піша Гартны ў сваіх успамінах аб дзіцячых гадох яго жыцьця ў лісьце да Л. Клейнборта, „накіроўвала мае мысьлі ў корань прычын, дзеля якіх мне прыходзіліся піць келіх гора ў дзіцячыя годы майго жыцьця. Я бачыў дзяцей паноў, дзяцей польскай шляхты, якія прыяжджалі з маёнткаў і фольваркаў у гімназіцкіх шынэлях, у студэнцкіх фуражках. Помню, у сьвяты, калі бацька і маці заступалі мяне пры статку, я выходзіў на базарную плошчу, дзе зьяжджаліся людзі з розных вёсак, сачыў за якім-небудзь сэмінарыстым, які прамільгнуў перад маімі вачыма, думаў: абы якое--