Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я жыву таму, што бачу
Панаваньне лепшай долі,
Дзе ня будзе мук і плачу
Й за якую й я даў дачу,
Што ад роду прыназначыў[1]
На крывавым збройным полі
й барацьбе за шчасьце й волю.

|}

Якія ёсьць даныя, на падставе каторых можна абрысаваць шлях жыцьцёвага разьвіцьця пісьменьніка ў ранейшыя гады:

У біографічных адносінах маюць значэньне аўтобіографіі, лісты пісьменьніка, успаміны сучасьнікаў, урэшце, самыя творы яго, дзе так або іначай укосна адбіваюцца падзеі яго жыцьця.

У адносінах да Цішкі Гартнага справа стаіць такім спосабам. На ўспаміны аб мінулых падзеях у гісторыі беларускага наныянальна-культурнага руху наша літаратура наогул вельмі бедная. Чамусьці старыя ўдзельнікі гэтага руху не даюць на старонках друку сваіх успамінаў. А шкада! Гэтыя ўспаміны маглі-б даць высокай каштоўнасьці матэрыял для характарыстыкі як паасобных эпізодаў, так і, актыўных удзельнікаў гэтага руху. Прынамсі, успаміны аб Гартным яшчэ ня выдрукаваны. У сваю чаргу для дасьледваньня і нават для зьбіраньня эпістолярных выяўленьняў пісьменьніка яшчэ не насьпеў час. Але затое ў біографа ёсьць — і не адна — аўтобіографіі Гартнага, выдрукаваныя ў розны час. Наогул у аўтобіографічных адносінах у беларускай літаратуры постаць Ц. Гартнага больш асьветлена, чымся розных іншых пісьменьнікаў.

Першая аўтобіографія напісана ім яшчэ ў 1912 г. ў адказ на просьбу рэдакцыі „Маладой Беларусі“ і была выдрукавана на старонках гэтага выданьня, а таксама ў зборніку вершаў поэты „Pieśni“ (Пецяр-

  1. Курсіў мой. М. Б.