Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Пасьля некалькіх год цяжарнай службы Міхал выбіваецца на некаторы лепшы шлях:

Яму уважыў пан лясьнічы…
І сеў Міхал у страшнай дзічы,
Дзе лес адзін, хмызьняк да поле,
Да ветру посьвісты на волі…

За гаспадарку „ненарокам“ прымаецца Міхал на новым месцы.

Каня, кароўку расстараўся,
Завёў сьвіней, дзьве тры авечкі;
Тымчасам з дому для падмогі
Антось прыехаў… (IV разьдз., 31 і н. стар.).

Антось, нежанаты брат Міхала, такі-ж безьзямельны, як і сам Міхал, заўзяты пястун дзяцей, добры таварыш іх пацех, „цягнуў ярэмца хлебароба“.

Навакол Міхала і Антося стаяць другія члены сямейкі лясьніка: маці — Ганна, вечна занятая „то каля печы, то на полі“ („Жыцьцё жаночае такое“), і дзеці, Уладзік, Алесь, Костусь, Юзік і Ганна.

Ня ўсьпеў Міхал з сваёй сям‘ёю
І пяць гадкоў спазнаць пакою,

як заклікае яго к сабе лясьнічы і дае загад:

...Ну, чалавеча,
Зьбірай манаткі і ў Пярэчча
За добры час перабірайся… (V разьдз., 35 стар.).

У Парэччы, у балоце, у зруйнаванай гаспадарцы пачалося новае жыцьцё. Прад намі ў поэме разьвінаецца малюнак гэтага працоўнага жыцьця і яго вялікія і меншыя здарэньні: пажар хаты і жыцьцё каля зямлянкі, будова новага памяшканьня, узгадаваньне і пацехі дзяцей („Дзядзька-кухар“, „Дзедаў човен“), пачатак вучаньня і прыезд настаўніка —