Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праявамі творчасьці праўдзівай сялянскай стыхіі, як стыхіі працоўнай і рэальнай у эпоху пролетарскай дыктатуры.

Дзеля свайго клясава-сялянскага колёрыту займе месца сярод фактараў агульна-пролетарскай культуры і поэзія „нашаніўцаў“.

Які пролетары не зацікавіцца і не захопіцца пекным вершам Янкі Купалы ад часу пачатку яго літаратурнай дзейнасьці:

Я мужык-беларус
Пан сахі і касы;
Цёмны сам, белы вус,
Пядзі дзьве валасы:
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў;
Бяда маткай была
Праца сілы дала;
Хоць пагарду цярплю,
Мушу быць глух і нем,
Хоць сьвет хлебам кармлю —
Сам мякіначку ем…
З цяжкай працы маёй
Карыстаюць усе,
Толькі мне за яе
Няма дзяку нідзе…

У пісьменьнікаў пасьля-нашаніўскай пары, у пісьменьнікаў, росквіт дзейнасьці каторых прыходзіцца на час пролетарскай рэволюцыі, мотывы творчасьці яшчэ больш збліжаюцца з запатрабаваньнямі пролетарскай культуры. Як быццам, тут новую лінію пачынаюць „Песьні працы“ Ц. Гартнага. Гэтыя песьні працы як нельга больш блізкі настроям пролетарыяту і павінны заняць месца сярод твораў агульна-пролетарскай поэзіі. Калі другая частка роману „Сокі цаліны“ будзе афярована жыцьцю і настрою рэволюцыянэра-рабочага, які вышаў з сялянскай сярэдзіны і, працуючы ў буйным фабрычным горадзе, ня згубіў