Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адсюль вывад крытыка, які папахвае дыфамацыяй: „пры такім стане рэчаў у істоце, паводле вершаў Ц. Гартнага, няма нікай розьніцы між працаю ў капіталістычных умовах! ва ўмовах нашае савецкае рачаіснасьці“.

Але можна спытацца ў крытыка: чым ён кіраваўся, даючы скарочаную і, значыцца, скажоную ім цытату з аўтэнтыку?

А ў аўтэнтыку чытаем:

Галасы
Рабочых
Пры рабоце
У траскатні,
Ў браскатні
Ня чутны —
Мруць яны
У духаце,
У стоме, у поце.

Скажэньне тэксту — відавочнае, і калі так, дык якімі нікчэмнымі зьяўляюцца выпады крытыка супроць усяе работніцкае лірыкі Гартнага ад часу рэволюцыі!

Наадварот, увесь верш „Праца“, з якога зроблена цытата, прасякнуты дынамікай працы:

Як адзін,
Колькі сот
Чалавек
За парухам
Машын
З заміраньнем
Дыханьня
Сачаць…
Малаты —
Тут-грук
Тра-а-ты —
Грукацяць…

Зразумейце-ж, Кундзіш, не рабочыя, як хочацца вам, „мруць“ у духаце, у стоме, у поце“, а галасоў рабочых ня чуваць у нясутрыманым руху працы.