Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якіх пачаў нарастаць беларускі нацыянальна-културны рух і зьявілася новая беларуская літаратура. Тут варта тое, што беларускае пісьменства новага часу пачало разьвівацца роўналежна з рэволюцыйным змаганьнем беларускага сялянства за яго экономічнае вызваленьне. Самы беларускі нацыянальны рух у значнай меры зьяўляецца сродкам такога вызваленьня. Беларуская літаратура ёсьць амаль што ня выключна сялянская літаратура і мае шмат такога, чаго не хапае літаратуры расійскай. Праўда, і ў расійскіх пісьменьнікаў знойдуцца творы з сялянскага быту, — знойдуцца нават у выдатных пісьменьнікаў. І Тургенеў і Л. Таўстой пакінулі пасьля сябе творы з вясковага быту. Ня кажам ужо аб Грыгаровічы, які нібыта наспэцыялізаваўся на гэтых тэмах. Але трэба адмеціць, што ў клясычнай расійскай літаратуры аб сялянах пісалі пісьменьнікі з дваран. І гэта літаратура, афярованая сялянству, у істоце сваёй была нібы сялянскай літаратурай. Сапраўдных пачуцьцяў, сапраўднага твару хлопа і не маглі падмеціць пісьменьнікі-памешчыкі. Адгэтуль — або памылкова-сэнтымэнтальная абрысоўка сялянскага жыцьця, як то бачым у Грыгаровіча, або навучальны тон, — тон лубковых малюнкаў, — што прыметна ў Л. Таўстога. Толькі ўжо пачынаючы з твораў Муйжаля ў 2—3 мінулых дзесяцілецьцях сталі зьяўляцца ў расійскай мове больш-менш праўдзівыя абрысоўкі сялянскага быту. Але аж да моманту пролетарскай рэволюцыі пры засільлі ў расійскіх літаратурных кругох дваранска-буржуазных элемэнтаў трудна было прабіцца пісьменьнікам-сялянам, і толькі цяпер, у эпоху рэволюцыі, у Расіі пачала разьвівацца сапраўдная сялянская літаратура.

У межах беларускай літаратуры некаторую роўналежнасьць твораў Грыгаровіча прадстаўляе сэнтымэнтальная літаратура паловы мінулага сталецьця,