Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаць так паняцьці. Элемэнтарная лёгіка зацьвярджае: азначэньне не павінна быць адмоўным.

Пячурка — гэта ня норка і не ямочка в печи, а „загнетка“. Ніколі ня ўжывае расіец слова „загнетка“, а гэта беларускае слова парасійску і будзе мець тое значэньне, якое даецца ў слоўніку Насовіча слову „пячурка“, — „горнушка, ямка в печи, нарочито сделанная для загребания туда жара“.

Пэўны процант заўваг рэцэнзэнта тлумачыцца занядбаньнем ім прынцыпаў навуковага цытаваньня. Напр., чытаем у рэцэнзіі:

Мыт — панос, а далей ідзе такое аб‘ясьненьне: редкие и частые испражнения. Рэдкія — гэта пабеларуску, а парасійску — жидкия“. Дапусьцім, што гэта так, аднак у слоўніку „Редкие и частые испражнения из заднего прохода“ пастаўлены ў дужках з адзначэньнем „Ц.“, г. зн., што гэта тлумачэньне ўзята з слоўніка Ціхінскага. А ці невядома вам, рэцэнзэнту, што правілы навуковага цытаваньня не дапушчаюць аніякіх зьмен у тэксьце цытаты супраць аўтэнтыку? Кажу ад сябе: пэўна невядома, — іначай у рэцэнзіі не скажаўся-б тэкст слоўніка, які рэцэнзуецца, не скажаўся-б тэкст слоўніка Насовіча, не скажаліся-б прыклады з Насовіча! А такія скажэньні факт, прыкры факт!

Гаворачы аб крытычных прыёмах Яз. Лёсіка, у адным няможна яму адмовіць, у нейкай неадпаведнай нашаму часу „непасярэднасьці“.

Гэтай непасярэднасьцю выкупляюцца шмат якія яго нетактоўнасьці.

З якой, напр., непасярэднасьцю напісана ў тэй-жа самай рэцэнзіі: „Зрабілі сабе людзі цацку ды, як той летапісец сказаў, „ніхто-ж іх біша, самі ся мучыху“. А збавіцца ад гэтае цацкі можна проста і лёгка, калі ўмовіцца пасьля націску заўсёды пісаць „я“, а ня „е“. Гэта простае кароценькае правіла