Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

парадкам мы мусім натрапіць на ідэю спэцыяльнага правапіснага слоўніка для нашай мовы. Такая ідэя выплывала ўжо ўвесну мінулага году, у часе заўзятых боек паміж „акаўцамі“ і „окаўцамі“. Прапанованая „окаўцамі“, яна сустрэла крытыку з боку С. М. Некрашэвіча (гл. артыкул „Да пашырэньня аканьня на чужаземныя словы“, „Полымя“, 1926, № 5, стар. 127—128). Аднак, на мой погляд, няма сур‘ёзнай рацыі адносіцца да такога слоўніка скептычна. Ясна тое, што ў справе правапісу тэорыяй, агульнымі формуламі, агульнымі прынцыпамі абыйсьціся няможна.

Правапісныя слоўнікі ёсьць і ў расійскай, і ў украінскай, і ў іншых мовах, — і зьяўляюцца простай неабходнасьцю ў справе навучаньня і друку. Такі слоўнік патрабуецца і для нашай мовы. Канечна, было-б вельмі вузкім абмяжоўваць задачу такога слоўніка правапісам толькі чужаземных слоў, як гэта дапушчалася „окаўцамі“ ўвесну 1926 году. І ў пісаньні нашых беларускіх слоў ёсьць ня мала цьмянасьцяй, нямала спрэчных месц. Напр., як правільней пісаць: „брызкі“ або „брыскі“, „мейсца“ або „месца“? А колькі ёсьць спрэчнасьцяй у пісаньні складаных слоў. Улетку 1926 году Правапісна-Тэрмінолёгічнай Камісіяй Інбелкульту была зроблена спроба ўкласьці правапісны слоўнік чужаземных слоў. Гэта спроба не ўдалася з тэй прычыны, што ў Камісіі ня было пэўных прынцыпаў для ўкладаньня падобнага слоўніка. Гэта — папершае. Падругое, неабходнай умовай для ўкладаньня правапісных слоўнікаў зьяўляецца наяўнасьць падрабязных слоўнікаў звычайнага тыпу. Было-б памылкай думаць, што слоўнікі звычайнага тыпу, нават у акадэмічным выданьні, могуць самі па сабе разьвязаць правапісную проблему: тутака галоўная ўвага зварачаецца на пераклад, на сэнс, адным словам, — на ўнутраны бок