Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

польскія і украінскія географічныя назвы звычайна падлягаюць нашаму правапісу. Мне здзецца, што пад гэты звычай могуць падыйсьці і ўсе географічныя назвы эўропэйскіх народаў. Аднак, выключэньнем павінны быць такія, як кітайскія, японскія дый негрыцянскія назвы, як зусім розныя ад знаёмых нам эўропэйскіх (адсюль: „Кобдо“, „Іокогама“, „Токіо“, „Конго“ і г. д.). Што датыча да прозьвішчаў, дык тут магчыма прыняць такое правіла: прозьвішчы дзеячоў навукі, мастацтва, політыкі, якія набылі агульную вядомасьць, падлягаюць нашаму правапісу (адкуль пішам: Сакрат, Сафокл, Магамэт, Вальтэр, Мальер, Напалеон, Лютар і інш.); але прозьвішчы, мала вядомыя, непопулярныя, пішуцца так, як у тэй мове, да якой належаць, прычым у навуковых творах яны могуць пісацца проста ў гэтай мове (напрыклад, проф. И. Владимиров, Passow, Freud і г. д.). Уласныя іменьні, канечна, пішуцца так, як яны выяўляюцца ў тэй мове, да якой належаць (адсюль: Іоан, Ян, Іван, Жан, Джон, Хуан, Георгі, Юры, Жорж, Джордж) Разумеецца, што прозьвішчы асоб, якія працуюць у нас, на Белай Русі, павінны абавязкова пісацца пабеларуску (адсюль — Градынгер, Нодаль і г. д.).

Абагульняючы казанае аб правапісе чужаземных слоў, прыходзім да таго вываду, што хаця прынцып няпоўнага аканьня і дае пэўны грунт для разьвязаньня нашай правапіснай блытаніны, аднак ня трэба быць фанатычным у правядзеньні гэтага прынцыпу, роўналежна таму, як фанатызм не павінен мець сабе выяўленьня і ў абеларушваньні чужаземшчыны наогул.

Разумеецца, што патрэбны выключэньні з гэтага прынцыпу.

Зразумела, што ўсіх гэтых выключэньняў абгаварыць у падручніках правапісу немагчыма — і такім