Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пашыраючы, зьмяншчаючы шыбкасьць“, і пад № 291 „Lentando, slentando — зьдержваючы, зьмяншаючы шпаркасьць“).

Як было сказана вышэй, апошнія выпускі „Навуковай тэрмінолёгіі“ адрозьніваюцца ад папярэдніх адсутнасьцю мэтодолёгічных прынцыпаў. Адсюль нядзіўна, што перакладаецца, прыкладам, пад № 151 „Дисгармония — рознагучнасьць“ (побач з „дысгармонія“), а „гармония“ застаецца без перакладу (прычым укладальніка тэрмінолёгіі тав. Дрэйзіна, як знаўцу грэцкай мовы, трэба папікнуць за тое, што ён забыўся значэньня слова harmos (гармос), якое ў перакладзе на нашую мову будзе азначаць ня „гук“, а менавіта „лад“). Некаторыя пераклады вельмі няўдалыя, напрыклад, „какофонія — ліхагучнасьць“. Ю. Дрэйзіну павінна было-б быць вядомым, што нашаму „ліхі“ адпавядае ў грэцкай мове „poneros (понерос, а тутака „kakós“ (какос) мае значэньне „благі“, „паганы“, „кепскі“, — лепш за ўсё „какофония — благагучнасьць“).

Аднак, недахопы музычнай тэрмінолёгіі патрабуюць спэцыяльнага разгляду, і тутака спасылка на гэтыя недахопы мае значэньне толькі для паказаньня агульнага стану з перакладам чужаземшчыны і благіх або добрых імкненьняў (тэндэнцый) укладальнікаў нашых тэрмінолёгій.

Ня спыняючыся на іншых тэрмінолёгіях, пераходжу проста да слоўнікаў. Вось-жа піша, папікаючы, тав. Шульман.

У слоўніку Байкова і Гарэцкага „орыгінал“ перакладзены: „першаўзор“, „уласнапіс“, а не „орыгінал“, між тым, як апошняе слова пачынае ўжывацца ў мове. Таксама слова „абсурд“ перакладаецца „недарэчнасьць“ і толькі, а трэба-б было побач напісаць і „абсурд“.