Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хаця-б пад загалоўкам „Рэшткі старога“. Новае пачынаецца толькі з „Колектыву пана Тарбецкага“, хаця і тут, уласна кажучы, новыя тыпы пераблытаны са старымі. Вось прад намі пан Тарбецкі, тыповы пан, уласьнік гарадзкой маемасьці, які дажывае свой вёк на плату з кватарантаў, а побач з ім — поп Лагода, сьвіняр Вадап‘ян. Але. апроч таге, фігуруюць прачка Грында, кравец Самабыль, швачка Самабыліха, шавец Сякач, доцэнт, асыстэнт, электрафікатар. Як бачым, больш дробна-буржуазныя тыпы, або неорганізаваныя „кустары“. І было-б няправільна казаць, што тутака аўтар пераносіць нас на прасторы буйных вуліц; героі яго апавяданьня жывуць дзесь на задворку, на ўскраіне буйнога гораду. Чытаючы „Колектыў пана Тарбецкага“, проста ўяўляем сабе менскую Старажоўку ў тупіку, які ўпёрся ў конную плошчу. Пэўныя прасторы жыцьця, аднак, даны ў галоўнай аповесьці зборніка „На прасторы жыцьця“. Вясковая моладзь, вучні рабфаку, хлопцы і дзяўчаты — вось пэрсонажы гэтай аповесьці. Яны з трудом вырываюцца з сваёй вёскі, з трудом паступаюць на рабфак, жывуць у цесных умовах, часта церпяць няўдачы, але няўхільна імкнуцца выйсьці на прастор. Гэты твор нашага пісьменьніка зусім сваячасны. Каго няма сярод пэрсонажаў апавяданьняў Якуба Коласа? Няма работнікаў, няма прадстаўнікоў гарадзкога працоўнага пролетарыяту. Задарма-б мы сталі шукаць іх сярод герояў яго нават найноўшых апавяданьняў. У гэтым — вялікая розьніца паміж творамі Як. Коласа і Федзіна ды Гладкова. Якуб Колас і да гэтага больш сялянскі, вясковы, або местачковы, чымся рабоча-пролетарскі гарадзкі пісьменьнік.

Зьяўляецца пытаньне, ці здолеў-бы Якуб Колас зрабіцца такім пісьменьнікам, ці змаглі-б з-пад яго пяра выйсьці творы, падобныя на творы Ф. Гладкова?