Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сербіт“ ) № 3 за 1926 г. і зборнік „Якуб Колас у літаратурнай крытыцы“). Аднак з гэтай ацэнкай не згаджаецца на старонках „Полымя“ (1927 г. № 1) Янка Марук. На яго думку, „т. Шукевіч шмат памыляецца ў сваіх прарочаскіх „предсказаниях“. У гэтым ён можа праканацца, калі ўважліва прачытае „На прасторах жыцьця“, бо тутака можна знайсьці больш таго, што даў і Федзін і Гладкоў“. Да якіх-жа вывадаў магчыма, усё-ж такі, прыйсьці пры ўважлівым чытаньні зборніка? Зборнік „На прасторах жыцьця“, як і іншыя творы Якуба Коласа, дае багатую галерэю асоб рознага соцыяльнага стану. Цікава: хто-ж яны, героі яго апавяданьняў? — Хаім Рыбс, дробны крамнік, якога абіраюць на пасаду квартальнага мястэчка Новы Стан, курскі настаўнік Рыгор Андрэевіч Угоднік, які з голаду згаджаецца на абраньне яго сельскім „вобчаствам“ за папа („Курская анамалія“), Якім Суднік, засьцянковы шляхціц (стары), вясковы дзед Баўтрук („Называецца — зарабіў“), восемдзесятлетні вясковы-ж дзед Павал і побач з ім малюсенькая Нінка („З боку жыцьця“), маленькая дзяўчынка Агатка, напалоханая контрабандыстымі („Агатка“), стары наіўны вясковы дзядзька Марцін, поўны вобраз мінулага („Дзядзькаў сьведка“), Міхайла Іванавіч Вядзёркін, прокурор, які ў першыя дні рэволюцыі бурчыць на Савецкую ўладу ды з голаду крадзе дошкі з плоту на апал, побач з ім „айцец“ Мікалай і „матушка“ Кацярына Пятроўна, Андрэй Мартынавіч „шкраб“ старой рошчыны („Прокурор“). І гэта на працягу 100 старонак зборніку. Якія-ж гэта „новыя“ тыпы? Усе — старызна, якая або сама зьбіраецца на спакой, або адкідваецца жывым струменем рэволюцыі. І, чытаючы першую трэць зборніка, зусім ня сьцяміш, якія тутака „прасторы жыцьця?“ Айжа, лепш было б выкінуць усё гэта з зборніка і выпусьціць асаблівым сшыткам,