Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Але гэта было даўно.
А цяпер?
Нашто анучніку вазіць з сабою крамніну,
калі ніхто, нідзе, нічога ня купляе?
Дый на што купляць?
На якія грошы?
Калі апошнія порткі селянін прадае, каб толькі як-небудзь вылезьці з падаткаў.


∗     ∗

Анучнік моўчкі пускаў дым і пляваўся.
Адрыўкамі кідаў словы:
— Больш ня варта.
— Зусім благое.
— Сем грошы.
Сяляне:
гандлявалі. Сварыліся. Спрачаліся.
Лаяліся.
Але анучнік іх ня слухаў.
Задуменна стаяў ён, разглядаючы якія-небудзь дзіравыя брудныя спадніцы ці порткі.
На твары застыгла халодная байдужасьць.
А вочы? —
Калі-б ня цёмныя акуляры — не адзін селянін, зьдзіўлена змоўк-бы, пакінуўшы на