Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ўраз —
з хат пачалі выходзіць:
мужчыны, кабеты, дзяўчаты, дзеці.
Сяляне несьлі апошнія манаткі:
— Грошы трэба!
У гміну…


∗     ∗

Наўкола анучніка — натоўп.
У паветры —
едкі дым ад тытуну-самасейкі.
Хлапец грае на гармоніку. Бабы сварацца.
Гутаркі. Сьмех.
Адным словам —
паходны сялянскі клюб.


∗     ∗

Быў час, калі анучнік ня толькі што сам купляў у сялян усялякую дрэнь і рызьзё.
Не! —
Ён пры сабе вазіў усялякую крамніну.
Усё, што селяніну патрэбна — усё можна было купіць у анучніка.
Ня трэба было і ў мястэчка ехаць.
Хурманка анучніка —
была чымсьці накшталт унівэрсальнае
крамы…