Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адным словам — старац-лернік.
Ідзе і пяе набожную песьню.


∗     ∗

Старац — у вёсцы.
Ідзе па вуліцы.
Грае і пяе.
Далёка нясуцца гукі яго сьпеваў.
З вакна высоўваецца нейкая рука і падае кавалак чорнага хлеба.
— „Дай божа!“


∗     ∗

Старац становіцца, кладзе хлеб у торбу
і з цікавасьцю разглядае вакно.
Нібы чагосьці чакае.
Чаго?
Нямаведама!
Ніхто не выглядае з ваконца.
Ніхто ня выходзіць паслухаць старца-лерніка.
Ніхто ня хоча пагаманіць з вандроўным лернікам, які шмат бачыў на сваім вяку.


∗     ∗

А здаецца, —
хто-б, калі ня ён, змог бы расказаць столькі цікавых гісторый?