Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тых нецярплівых гандляроў, што зарана адчынялі свае крамы, не дачакаўшыся царкоўнага звону.
Але з тае пары, як прышлі палякі, можна было сачыць толькі за сыгналамі Картускае званіцы.
Стала крыху вальней.
Але нашто тая вольнасьць?
У мінулыя часы, —
хоць і пазьней адчыніш краму, дык усё-ж такі добра нагандлюеш за дзень.
Будзеш мець дзе-якія прыбыткі.
Заробіш сабе і на хлеб, і чарку гарэлкі, і новыя боты дзеткам, і старой Сорцы на спадніцу.
А цяпер?
Калі які дурны жаўнер не загляне, каб купіць хустку сваёй кралі, дык так і прасядзіш у крамцы ўвесь дзень —
І пачыну ня будзешь мець.


∗     ∗

Ды што тыя вайсковыя?
Заўчора заходзіў нейкі сэржант.
Выбраў сабе матэрыі на сукенку каханцы. Нічога не заплаціў, узяў яе й панёс.
А што з ім зробіш?