Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што бедната пераможана,
што ў хуткім часе
селянін з Усходніх Крэсаў — будзе
траха не багатшым… за амэры-
канскага фэрмэра!
што ён ужо зраўняўся ў дабрабыце з чэхам, немцам, датчанінам.
А можа нават гэты шчасьлівы час
ужо надышоў?
Можа селянін з Заходняе Пад‘ярэмнае Беларусі ўжо цяпер адзін з багацейшых сялян усяго сьвету?


∗     ∗

Стары Бярковіч
сядзеў перад сваёй крамаю і чакаў, пакуль ня ўдараць у званы Картускага касьцёлу і не апавясьцяць народ аб тым, што імша скончылася.
Толькі пасьля гэтага можна будзе адчыніць дзьверы свае крамкі.
Даўней —
трэба было-б яшчэ крышку пачакаць,
пакуль скончыцца ў праваслаўных абедня.
Але гэта было за царом;
праўда, нямецкая поліцыя ў часы окупацыі яшчэ трымалася гэтага звычаю, штрафуючы