Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

седакоў. Жандары, што засталіся ў жывых, кінуліся наўцекі.


∗     ∗

Нейкая даўгавязая фігура, заблытаўшыся нагою ў стрэмені, валачылася сьледам за панёсшым, ашалеўшым перапуджаным канём.
Каўнер блакітнага мундзіру замызгаўся ў чалавечых мазгох: —
Жоўтых, клейкіх, агідных.
Пан ротмістр Заблоцкі не атрымаў ордэну Белага Арла.


∗     ∗

А ў Бярозе зранку можна было бачыць цікавае здарэньне.
У парадных мундзірах, у белых замшавых пальчатках на конях ляцелі панове афіцэры.
Сьледам за імі — оркестр музыкі.
Потым — між двох аддзелаў коньнікаў, на сялянскай хурманцы ехала рэдкага хараства дзяўчына.
Рукі й ногі яе былі закуты ў кайданы.
Ледзь-ледзь усьміхаліся яе вялікія чорныя вочы.
Ззаду беглі ўсе абываталі мястэчка —
ад малога да вялікага.
Кортэж вышаў з мястэчка.