Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даражэнькі пане хорунжы, яшчэ вёрст з пяць.
Як пад‘едзем, — падзелімся на дробныя атрадзікі, аб‘едзем стан гэтых бандытаў з чатырох бакоў.
Наступленьне пачнем усе разам, як толькі пачне сьвітаць, зразумела, сьпешыўшыся.


∗     ∗

— Дзіўная публіка ўсё-ж ткі гэтыя хлопы, пане ротмістру.
Хаваюцца ў лясох, нібы-та й сапраўды можна там схавацца. Ніяк не зразумеюць, што агентура ў нас добрая, усюды іх знойдзе.


∗     ∗

А звыш таго:
чаго яны яшчэ змагаюцца?
Сьмешна нават падумаць, што гэткія невялічкія банды ў дзесяць-дваццаць чалавек могуць процістаяць польскім рэгулярным…


∗     ∗

Залп з чатырнаццаці вінтовак спыніў хорунжага графа Піонткоўскага на поўслове. Пачалася беспарадкавая страляніна. Ува ўсе бакі паляцелі перапуджаныя, узмыленыя коні без