Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гуць мець гэтакі белы водцень і што мажліва, каб не нахварбаваная дзяўчына мела гэткія вялізарныя сінякі пад вачыма…


∗     ∗

Марылька бязуважна глядзела на гасьцей.
Рукі ў кайданох былі апушчаны да долу.
У вачох — поўная байдужасьць.


∗     ∗

Госьці стаялі, як зачарованыя.
Першым апамятаўся начальнік дэфэнзывы. Галантна падышоў ён да дзяўчыны і, голасна гаворачы ёй розныя „прыемныя“ рэчы, узяў за руку і падвёў да стала. Пакорна прашла Марылька праз пакой. Як і сьпярша няпрыязна глядзелі яе вочы.
Ёй падставілі крэсла.
Яна моўчкі села.


∗     ∗

Пан ротмістр Заблоцкі элегантным рухам паправіў белую манжетку пад рукавом мундзіра і мнагазначна міргануў вокам з-пад моноклю.


∗     ∗

Начальнік дэфэнзывы адказаў яму на гэта маўклівым нахіленьнем галавы.
Большасьць гасьцей прыкмеціла гэтую бясслоўную размову. Паненкі зьдзіўлена пагля-