Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ма малюсенькімі, рэдкай пекнасьці, ножкамі — у бэзавых панчохах, у чорных зборчатых падвязках.


∗     ∗

Весела дзьвенькалі ў яе на руках і нагах брасьлеты,
чароўна згібаўся стан,
і рукі, гібкія, як гадзюкі, плавалі ў паветры.


∗     ∗

Раптам —
адчыніліся дзьверы, і Адэлька, як зачарованая, засталася стаяць нярухома на стале.
Госьці азірнуліся.


∗     ∗

У дзьвярох,
між двума жандарамі, стаяла дзяўчына.
Дзіўныя чорныя вочы. Валасы — колер смалы. Няпрыбраныя, раскіданыя ўва ўсе бакі, аздаблялі яны твар. Рэдкая правільнасьць рыс твару. Антычны носік. Шыя.
А колер твару? Брудная, пашматаная вопратка даводзіла, што твар гэты не нашчыкатураны жаднымі косметычнымі спэцыямі. Але ніколі ня думала Адэлька, што шчокі без дапамогі шмат-каштоўных загранічных бяліл мо-