Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расьці Ліканора. Толькі «го!-го! го!» адклікаўся нехта з бору і з блізкай пусткі.

— Дык, значыць, будзеш красьці?!

— М-мгу! — заківаў Ліканор галавой і парухавеў, убачыўшы вясёласьць Кастуся.

— А што будзе, калі я другі раз злаўлю цябе ды зьвязанага пацягну ў воласьць?

— А, братачка, ня зловіш, як бы то… — прасіўся быццам Лікакор і зачырванеў са стыду, прыпамінаючы, што яго злавілі, і другі раз адказаў сьмялей: — А, братачка, ня зловіш — буду асьцярожна красьці!

Кастусь другі раз яшчэ крапчэй зарататаў. Яшчэ крапчэй раздалося па лесе і пустцы «го! го! го!».

Ліканор аглянуўся раз, другі й, спрытна ахапіўшы мех, закінуў лёгка на плечы — і давай ходу.

— Ах ты, шэльма! — ня надта злосна крыкнуў Кастусь ды перагарадзіў яму дарогу.

— А, братачка — жаласна заенчыў Ліканор і быпцам прасіўся, і нешта ёкнула ў сэрцы Кастуся і ўспомніў ён высахшую заўсёды галодную, Ліканорыху і абарваных дзетак яе.

— Бяры! няхай цябе чэрці бяруць! але абяцаеш мне, прынамсі, што другі раз ў мяне ня будзеш красьці?

— Не! — дьвёрда адказаў Ліканор.

— Што не?

— Не абяцаю! — адказаў Ліканор, махаючы галавой ад аднаго пляча да другога, і крануў адной нагой, сабраўшыся ісьці

— Стой! стой! — затрымаў яго зноў Кастусь: — памятай, што калі злаўлю другі раз, то ўжо жывога ня выпушчу!

— Эт… — адказаў каротка Ліканор з нейкай пэўнасьцю й, лёгка перакінўшы мех з правага пляча на левае, пашоў, цяжка ступаючы.

Кастусь выняў свой капшук і давай напіхаць люльку. Тым часам неба выясьнілася, і месяц сярод неба быў гэткі ясны, што, нават, здалёку можна было ўгледзіць, як па дарозе шпарка йшоў Ліканор з вялікім мехам на плячох, а на мяжы кратаўся побач яго доўгі цень.

— Ды няхай яго трасца, гэткага… які ён акуратны, не фальшывы чалавек! — сказаў Кастусь, шчыра плюнуўшы, пасьля таго, як зноў затуманіў сваю люльку й лёг пад крушняй з нейкай лёгкасьцю на душы.

Вільня, 1912 г.