Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кае вогнішча, а парнасьць, быццам з печы, сыпалася на ўвесь абшар сярод летняй ночы.

Нячутна было ўжо скрыпу вазоў ці воклічу на гуменцах, але затое яшчэ зычней раздаваліся песьні, сьмехі й жарты ва ўсёй ваколіцы.

— Чорт іх ведае! — дзіваваўся Кастусь: — цалюсенькі гэтакі дзень працавалі, і цяперака йшчэ розная дур у галаве ім! — Але цмокнуўшы разоў пяток свой цыбук, ён растлумачыў сабе, што — «няхай!»

— Вось і птушкі пяюць, і рыба гуляе, і матылькі вясёла, скачуць, няхай сабе й людзі вытвараюць нешта падобнае да гэтага! Відаць, ім патрэбна пяяць — вось і пяюць. Але ня ўсьпеў ён дакончыць сваіх думак ды склеіць іх у нешта адно складнае, цэлае, як нехта ў блізкім высокім бульбоўніку шаснуў, крадучыся шпарка да мэндлікаў.

Бачыць Кастусь здалёку, але маўчыць, чакае, што з гэтага будзе. Той накінуўся на, снапы — і дай сярпом спрытна абразаць каласы ды сыпаць у мяшок.

Чуць стрымаўся Кастусь, але дачакаў-ткі пакуль гэны пасыпаў поўны мех і давай памалу, спакойна, быццам у сваім сьвірне, закідваць на плечы.

Тутака ўжо Кастусь хутка падскочыў да яго, схапіў моцна за каўнер і крыкнуў грамавым голасам — «стой!»

— А бра-а-тачка! — праенчыў злодзей, стануўшы на месцы, як слуп нейкі. Мех тымчасам адваліўся на бок.

— Па голасу Кастусь пазнаў Ліканора, суседа свайго.

— Дык вун якія рабункі ты робіш? Не спадзяваўся я ад блізкага, суседа, гэтага! — з нейкай крыўдай у голасе прагаварыў Кастусь і супакойна ўзяўся выкрасаць агонь, Ліканор стаяў абаўвянелы й ня думаў уцякаць.

Жыў ён кутам на канцы вёскі ў вельмі старой хаде, каторая ўехала ў зямлю, а з усіх бакоў падтрымлівалі яе рознафасонныя падпоры. Меў ён пяток дзяцей і крыклівую бабу, каторая заўсёды крычала на яго, што ён гультай, набіты дурань, і што, здароўе маючы за пяць быкоў панскіх, ня можа ні капейкі зарабіць грошы. Вот вычысьціць калі комін у Мэндаля, звяжа яму некалькі венікаў і жыд з ласкі сваёй дасьць яму нейкі фунт хлеба.

Кастусь выкрасаў агонь, затуманіў люльку й з нейкай цікавасьцю спакойна пазіраў на Ліканора.

Ліканор гэтак сама быў спакоен, але ня цікавіўся глядзець на Кастуся, толькі чухаў сваю кудлатую патыліцу ад турботы, што гэткая няўдача выпала на яго долю.

— Ліканор! — казаў Кастусь. Ліканор відаць нешта глыбокае й цікавае раздумваў, бо ня чуў, што да яго кажуць.

— Ліканор!! — крапчэй крыкнуў Кастусь.

— Га! — адазваўся Ліканор.

— Эх, эх! — пачаў Касіўсь, — як табе ня сорамна, гэткі зда-