Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зарэзаць яго. Ён сам дзівіўся, што нічога ня чутна — ня скрыпяць вароты Марцінавай пуні, якія, як яму вядома, заўсёды заводзяць сваю музыку. Вароты нібы анямелі, і шчэліна шырэла й шырэла цёмным ценем сваім, нібы адчыняўся цёмны, страшны дол магілы…

Ігналя ўлез у пуню й памалу зачыніў за сабою вароты. Зусім цёмна было вакол, толькі мядовы пах мурожнага сена пранік Ігналю ў нос такі моцны пах, што проста казытаў у носе, у горле, ад прыемнага паху ён ажно вочы зажмурыў. Так даўно ў сваёй пуні Ігналя ня чуў гэтага паху, што ён здаўся чалавеку яшчэ болей прыемным, болей смачным, чым заўсёды.

Ігналя кінуў мех на зямлю й давай шарыць рукамі і натыкнўся на сена. Яму здалося, што зараз сам возьмецца есьці гэта сена, — і запраўды ўзяў у губу некалькі калеваў і пачаў жаваць. Потым ён схваціўся, што не для сябе бярэ ён гэта сена, а для жывёліны, плюнуў і выпрастаўся. Тут ён ўспомніў, што кінуў мех на зямлю. Ігналя запаліў запалку, знайшоў мех, плюнуў у руку, загасіў у сьлюне запалку і ўрэпіўся зубамі ў край меха, прытрымліваючы яго левай рукой, а правай пачаў пхаць сена ў мех. Рухі ў яго рабіліся пры гэтым хуткія й старанныя, а сена, шастала пад яго рукамі.

Гэты шаст сена аддаваўся ў ято вушох вельмі прыкра; ён стараўся, як найхутчэй, напхаць мех, і шаст сухога сена пры гэтым павялічыўся, глушыў яму мазгі. Яму здавалася, што сена жывое й сіплівым голасам шэпча яму: «Не чапай мяне, бо я чужое, чужое, чужое!» У Ігналі сэрца забарабаніла.

Раптам Ігналя пачуў галасы. Лююдзкія галасы непадалёку ад гасьцінца. Ці мо’ яму здавалася? Ігналя перастаў працаваць і пачаў прыслухоўвацца. Сэрца так стучала, што яму здалося, што гэта нечыя ногі тупаюць каля пуні. Але вось яўна й выразна пачуў ён гутарку двух людзей. Дзівіліся яны, што ў Марцінавай пуні нядаўна бліснуў агонь і раптам згас. Яны разважалі, што так позна гаспадар ня мог капацца ў пуні. «Або злодзей, або нечысьць нейкая» — гаварылі яны. Ігналя, нават, пазнаў, чые галасы. Гэта суседзі: Арцём з Міхалкай. Яны як раз, як прыпомніў Ігналя, пашлі сягоньня на кірмаш у мястэчка й вось вярталіся да хаты. Ігналя застыў на месцы ад сполаху. Зуб аб зуб заляпаў. Калені задрыжэлі. Як-бы прырос да зямлі. Ня мог крануцца з месца.

А галасы ўсё расьлі й расьлі, Людзі падыходзілі бліжэй…

— Прапаў я, зьлітуйся, божанька! — падумаў Ігналя.

Кінуўся няпрытомамы: ў сена каля сьцяны і давай зарывацца, шэпчучы: «Ліха на мяне! Ліха на мяне!» Зарыўшыся ў сене, Ігналя ўсё мацней заплюшчваў вочы. Пры гэтым яму здавалася, што ён сьніць нешта страшнае й што зараз сон яго міне й яму палягчэець.