Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і вось гэты пустыр ён аддаў у арэнду на дванаццать гадоў некалькім сялянам, якія збудавалі там хаткі і пачалі гаспадарыць. Людзі былі рупныя й працавітыя, дык вось праз некалькі гадоў яны абрабілі гэтую зямлю вельмі добра і зажылі, што называецца, багата. Вёска расла з кожным годам — дарасла ажно да дваццаці хат. Панасадзілі сады, забуяла поле, і гэты пустыр зрабіўся раем, ня горшым за любы з маёнткаў пана Магдановіча.

Кожныя дванадццать гадоў яны аднаўлялі кантракт, штогод плацілі акуратна арэнду і жылі прыпяваючы, забываючы аб тым, што гэтую зямлю пан Магдановіч у іх можа адняць ў кожным канчатку злыбеднага дванаццацігодніка.

У кожным дванаццатым годзе такароўцы хмурнелі, непакоіліся, стараліся скакаць перад панам Магдановічам на ўсе лапаткі й задабрываць яго рознымі падарункамі і работай: талакой вазілі яму бярвеньні з лесу, талакой касілі яму балота й заворывалі вярстовыя шнуры ў маёнтку; бабы дарма жалі яму поле, мужыкі вазілі яму снапы ў гуменьнішчы і да, позьняй восені малацілі яго збожжа.

У тым годзе ў іх саміх заўсёды гаспадарка была, запушчана, і ў гандляроў было зацішша, бяз «хэрымаў» і бяз боек. Да гэтага і пан і такароўцы так прывыклі, яю да Вялікадня, як да рэкрутаў, як да хаўтуроў, і без усялякіх неахвотаў або напамінаньняў рабілася ў кожным дванаццацігодніку.

Гэты год заўсёды лічыўся страшным судом дая такароўцаў. Яны ў гэтым годзе рабіліся набожнымі, сьвяткавалі ўсе сьвяты, пасьцілі ўсе пасты, хадзілі й езьдзілі за дзесяць вёрст у царкву маліцца ў кожную нядзелю, і за добрыя грошы поп служыў спэцыяльную імшу аб тым, каб бог гасподзь уміласьцівіў сэрца пана Магдановіча, каб ён, бронь божа, не артачыўся й падпісаў на далей кантракт.

Але кожны раз цёмная грозная хмара з Такароўскага неба мінала лагодна, сонца зазьяла зноў, пан без усялякіх закавычкаў падпісываў кантракт яшчэ на дванаццаць гадоў, і жыцьцё такароўцаў уваходзіла ў сваю звычайную каляю. Яны забываліся, што іхні дабрабыт стаіць, як гмах на пяску або на вулькане і з ранейшым закаханьнем ратаяў да сваёй зямелькі, аблітай іхнім потам і крывёю, яны браліся за працу. Яны стараліся ня думаць аб тым, што яны — толькі арандатары або «кутнікі — дванаццацігоднікі», і адвечная рана, якая перадавалася ім з пакаленьня ў пакаленьне, нібы то зрасталася,

Іначай і быць не магло. Бо іхняе жыцьцё на зямлі пана Магдановіча цягнулася, як доўгая, доўгая лагодная песьня, дзе кожная страфа мела дванаццаць радкоў і толькі апошняе слова, дванаццатага радка было бурлівае, трывожнае, якое хапала за сэрца, а рэшта лілося проста й акуратна, як рэчка…

Іначай і быць не магло. Бо во ўжо болей сту гадоў, як яны тут жывуць. Ужо разы тры-чатыры, як будынкі нанова