Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Месячык сьвеціць, — кажуць людзі, — пара на начлег!

Сумна глядзіць на зямельку Панасава жонка й прыслухоўваецца, як мізэрны хлопчык на жалейды граець ля рэчкі.

— А, каб цябе! — злуецца, Панас: — сорам! Я табе пакажу, распусьніца, як на хлопцаў зрэнкі казеліць!

Як грукне ёй у плечы, дык бедная аж паваліцца й валасамі даўгімі твар пекны затуліць.

І плачуць Панасавы жанкі, а людзі на зямлі думаюць, што гэта дождж.

У Панасавай гасподзе рупныя бабы ўсю ноч кудзелі прадуць пры лучынах.

— Зоркі гараць, — кажуць людзі на зямлі.

Часам Панас пачынае агонь выбіваць да люлькі сваёй ў таку, дзе парабкі цапамі жыта, малоцяць.

— Пярун б’е. Маланка паліць — кажуць людзі на зямлі.

А млын там ёсьць вялікі, божухна ты мой! Меле й меле. Ад завозу проста адбою няма.

А як пачне мельнік муку з барады вытрасаць, Дык усё неба запыліць.

— Сьнег падае! — кажуць людзі на зямлі.

Борух там карчму залажыў на гасьцінцы. Пайшлі гандлі, кірмашы, заработкі — проста не нахваліцца!

Болей усяго гандлююць там дурнямі. Гэты гандаль усюды ходкі. Вы спытаецеся — на што грошы? Як-жа жыць бяз іх, калі, як карчмару, таксама, не раўнуючы, і пану яны патрэбны. Бяз іх ані шагу. Нават і на неба выбрацца з пустымі кішэнямі трудна. Вось і душы людзкія ліпнуць да іх, як мухі да мёду.

Адно толькі паляшукоў на, небе непакоіць: лік хадакоў ад зямлі павялічваецца не па днёх, а па гадзінах. Як не расстаўляюць вартаўнікоў на граніцах, як ня строга з пашпартамі, а ўсё-ж такі ня могуць упільнаваць. Надта спрытны народ на зямлі: круць-верць — ніхто не агледзіцца, а ён ужо на небе… А там — рабі з ім што хочаш: ня йдзе назад, хоць ты яго доўбняй.

Вільня, 1914 г.