Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трапіў-бы чытаць псалтыр на добрых хаўтурох пры чарцы гарэлкі. На зямлі яго пахавалі без папа, і дзяк ня чытаў. Ад шчасьлівай усьмешкі Панас разявіўся чуць не на ўсё неба.

І ён сьмела пашоў да сьвятога Пятра.

— Гэй! — крыкнуў Панас з аднаго боку брамы.

— Хто там? — запытаўся з другога боку Пятро.

— Я! Панас!

— А што? навучыўся?

— Навучыўся!

— Запрабуй чытаць! — і сьвяты Пятро зарыпаў брамай і вышаў паслухаць.

Панас кашлянуў раз — другі, расчыніў засмальцованую кантычку й з павагай, нібы ксёндз на амбоне, пачаў чытаць.

Сьвяты Пятро ківаў галавой і дзівіўся.

— А што, — кажа Панас, — добра?

— Гм… добра… Цяпер, Панаска, ідзі сьмела ў… пекла.

— Што? і Панас падсунуў правае вуха. Яму здалося, што не дачуў.

— У пекла йдзі! — гнеўна крыкнуў Пятро: — бач, які ты нявучоны, якое ты «цёмнае мужыччо!» Вось і тваё апраўданьне нікчэмнае. Чалавеку трэба толькі хацець, тады ён усяго дабіваецца… Бач, як хутка ты навучыўся чытаць, калі прыступілі, як той кажа, нажом да горла! Нябось, каб хацеў, дык-бы на зямлі шмат чаго добрага зрабіў. А цяпер, вон у пякельніцу, душа гультайская! Не мазоль мне вачэй, лайдацюта!

Панас ад дзіва й страху гэтак лупы разявіў, што чуць усё неба ня глынуў. Але паляшук з панталыку ня лёгка зьбіваецца. Не пасьпеў Пятро зачыніць браму, як Панас крыкнуў сьмела:

— Пачакай!

За гэты час, што Панас бакі абіваў на небе, ён асвоіўся, нібы на сваім сенакосе.

— Чаго ты?! — выставіў на яго Пятро свае срогія сівыя вочы.

— «Чаго ты!» — перадражніў яго Панас, — ці-ж можна гэтак?

— Што «ці-ж можна, гэтак?»

— Думаеш паляшука ўлегцы возьмеш? Ці-ж можна гэтак сьмяяцца над старым земляробам? — жаліўся Панас з вялікай крыўдай у голасе. — Сказаў-бы адразу, што каб хацеў, дык усё-бы патрапіў зрабіць на зямлі. Я-бы тады не спрачаўся-б. Што-ж, альбо рыбка, альбо піпка! А то кантычку тыкае ў рукі: на! вучыся! Колькі поту мне каштавала гэтая мая адукацыя. Ці-ж мне заплаціш за працу, калі й паломанай дыткі на небе няма? Што мне цяпер рабіць? — ад усяго сэрца жаліўся Панас.

Пашкадаваў яго сьвяты Пятро й ткі ўпускціў у рай.

Зажыў Панас у раі, як сыр у сьмятане ўсё роўна. Пільна чытаў ён кантычку сваю, прыслужваў, падаваў люлькі сьвятым. Але праз колькі часу ён там занудзіўся. Паляшук прывык да