Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАЦІ

Прышла ў далёкі дом, пачула сьпеў гітары
Й надломы сэрца выклікалі боль.
Над хмурым горадам паўзьлі густыя хмары
І чорны дзень быў здушаны жальбой.

Яшчэ нядаўна так жадала дзён вясновых
І жыць агнём пачуцьцяў і надзей,
Як раптам вестка — сын яе ахвярай новай,
Стаў родны сын, загінуў ад людзей.

Яна так плакала, яна ў агні згарала,
Малілася прад богам і людзьмі.
І рай, шчасьлівы рай яна яму жадала,
Сьлязьмі й журбой грахі яго абмыць.

Ён быў дзівак, любіў спакойны шум дубровы,
Музыка быў, о, як ён мог іграць!
А потым выйшаў рваць-зьнімаць з другіх аковы
Памёр, — другія вышлі паміраць…