Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЯТУЦЕНЬНІ

Ішоў адзін
Мяжою мне знаёмай
Ізноў сьмяяцца
І сьпяваць ізноў,
І так хацелася
Другой або другому
Аддаць душу
Квітнеючай вясной.

Яна прышла
Адна, неспадзявана,
Пад ціхі шопат
Сьпелых каласоў.
Душа палала
Шчырасьцю нязнанай,
Цьвілі сады
Нязьведанай красой.