Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Здароў, мой таварыш, мой дружа,
Зара заквітнела ізноў,
Разьвеяўшы ветры і сьцюжы
Жывём і ўзрастаем вясной.

Ты бачыш ў крыві мае рукі,
Я сэрца з грудзей вырываў,
Каб вольныя дзіўныя гукі
Краіне сваёй дараваць!

Ў бяссонныя майскія ночы,
На месячнай ціхай вадзе,
Я бачыў плакучыя вочы
Ў пажары трывог і надзей.

Яны мне прыносілі песьні,
Бяздоньне прыгожай журбы
І сэрцу рабілася цесна
Ўвесь сьвет неасяжны любіць.