Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Ты ня знаеш, Ніна, што жыцьцё вясна, —
Адшуміць, адзвоніць, змоўкне бы струна.
Я сягоньня новы, іншы, як заўчора,
Бо ў жыцьці я ведаў многа сьлёз і гора.

Ўспомні сад над рэчкай, белы сьвежы сад,
Дзе ня раз табе я аб жыцьці казаў.
Толькі ты ня думай, ня труці душы, —
Не магу я болей так нікчэмна жыць.

Я хачу нанова чуць трызвон палёў,
Каб ня плакаць болей бяз душы і слоў.
Я калісьці думаў, думаў я ня раз,
Што ў прасторах сініх ёсьць надзей разгар.

Гэта ўсё няпраўда, гэта ўсё мана, —
Ты напэўна знаеш, што жыцьцё вясна,
Адшуміць, адзвоніць, зьнікне ў туманох;
Ня сумуй-жа Ніна, нам ня жыць наноў!