Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АДКАЗ

Ах, пакінь, ці выбачай Валеры,
Цёплых слоў і ўсьмешак не прасі.
Мне хацелася-б з табою верыць,
Што знашоў ты мэту у жыцьці.

Не, тут нешта іншае, мой дружа,
Ты мне праўду, праўду мне скажы,
Ці так можна быць такім нядужым,
Ці так можна, ці так можна жыць?

Сьлёзы помніш ты й ня помніш вуснаў.
Ты забыўся, ты зусім забыў,
Што і ў цемры бруднай пад прымусам
Можна верыць шчыра і любіць.

Ну і што-ж? Я знаю добра, знаю,
І так цяжка знаць тваю любоў,
Што ўсю ноч быць можа аж да раньня
Бродзіш ты, атручаны журбой.