Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я ПРЫДУ

Ніна-песьня, вясёлая Ніна
Я далёка цяпер — выбачай!
Мае грудзі прыбоі Наддзьвіньня
Грэюць ласкамі зор па начах.

Ты як казка, як ціхая песьня,
Як апошні акорд у жыцьці.
Калі сэрцу ў грудзёх стане цесна
Гэту ціхую радасьць насіць.

Гэта сэрца жадае так многа
І так многа бярэ ад жыцьця,
Помніш сад, яркі дзень і дарогу
І на вусны упала сьляза!

Так, мяне ты любіла, я знаю,
А цяпер ты згараеш з другім,
Дык на што-ж я за буры змаганьняў
Кінуў вобраз, як сьвет дарагі.