Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я стаяў і дзівіўся і марыў,
Я хацеў, як другія пажыць,
Каб згубіць гэтай восені хмары,
Каб навекі забыць пра крыжы.

І затым мо‘ ў новую восень
З новай песьняй ў юнацкіх грудзёх
Мне так хочацца, хочацца госьцем
Прывітаць гэты сьвет і жыцьцё!

|}