Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Хрыпла гудок прагучэў,
Сэрца скранулася, стала.
Ў цэмры асеньніх начэй
Сьпяць златазвоныя далі.

Месяц прылёг на блакіт,
Далі агнём атруціў,
Хораша быць ля ракі,
Хораша пець у жыцьці.

Хораша ўспомніць праз сон
Тайную цень тапалёў,
Чорнай дзявочай касой
Ноч загубіць на палёх.

Хрыпла гудок прагучэў,
Мірна схіліліся нівы.
Ў цемры асеньніх начэй
Жыць маладым і шчасьлівым!