Перайсці да зместу

Старонка:На залатым пакосе (1927).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

З ценямі думкі, а з думкамі цені
У даль па шпалерах бягуць.
Нехта стаіць прад зарой на каленях
Выпіўшы сэрца разгул.

Месяц чырвонцам скаціўся ў травы,
Ціш, хоць душу вынімай, —
Сёньня мне песьняў, пачуцьцяў, і славы,
Тых, што ў нікога няма!

Выйду расхрыстаю, поле і месяц
Грудзі ўстрывожаць наўсьцяж,
Будзе мне блізкай далёкая песьня
Вольных прыбояў жыцьця.

Нехта стаіць прад зарой на каленях,
Выпіўшы сэрца разгул,
З ценямі думкі, а з думкамі цені
Ў даль па шпалерах бягуць.