Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стымі“ словамі — ад сэрца, пачаў выкладаць іх на паперу. І вось мала-па-малу „Наша Ніва“ становіцца бытцым люстрам, у каторым адбіваецца ўсё крапчэйшы беларускі національны рух. С самых далёкіх і глухіх канцоў Беларусі, куды толькі дайшла газэта ці вестка аб ёй, паплылі ў Рэдакцію пісьмы і корэспондэнціі, пісаные мазалістай рукой хлебароба, мястэчковаго рэмесьніка, часам народнаго вучыцеля і т. д. Як палічыла і апублікавала сама Рэдакція, за першые тры гады жыцьця „Нашае Нівы“ у ёй было надрукована 960 орыгінальных корэспонденцій с 489 беларускіх вёсак і мястэчак, а за чацьвёрты год — 660 кореспонденцій з 321 мейсца. А трэба адзначыць, што ні за корэспондэнціі, ні за выдаткі на іх перасылку у Рэдакцію корэспонденты — глаўным чынам селяне — не дастаюць ні капейкі. Газету яны лічаць сваёй. І гэта праўда: стаўшы голасам не адной толькі Рэдакціі, а ўсяго болей-меней сьведомага і думаючага „простага“ народу, „Наша Ніва“ зрабілася ўласнасьцю беларускага грамадзянства.

З найдаўнейшых часоў беларус выказываў свае душэўные перэжываньня, горэ і радасьць, надзеі і жаданьня найболей у песьнях, каторых народ наш перэхаваў дагэтуль вельмі многа. Гэткая склоннасьць ёсць у яго і цяпер: лік народных паэтаў дужа вялікі; ў „Нашай Ніве“ спатыкаем больш 60 розных імён, а між імі асобнае мейсцэ займаюць такіе праўдзівые таленты, як Янка Купала, Якуб Колас і другіе. Трэба адзначыць, што ўсе паэты, каторых творы друкаваліся і друкуюцца ў „Нашай Ніве“, гэта — сыны народу, і найвялікшы інтэлігент між імі — народны вучыцель; аднаго толькі Максіма Богдановіча трэба з гэтаго ліку выключыць: хаця і ён — сын народу, бо бацька яго радзіўся ў селянскай хаці, але-ж гэта ўжо інтэлігент у шырокім значэньні слова. — І художэственая, красная проза мае немала працаўнікоў: каля чатырох дзесяткаў аўтораў друкуе свае творы ў едзінай пакуль-што беларускай народнай газэці.

Поруч з выдавецтвам „Наша Ніва“ і пецярбурскай Су-