Перайсці да зместу

Старонка:На дарозе да новага жыцьця (1912).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Калі такім парадкам беларусы і ў часі свайго сну, не маючы патрэбных варункаў для развіцьця, як асобная нація усё-ж такі здалелі налажыць сваё кляймо на характэр культуры двух блізкіх, але шмат дужэйшых за іх народаў, дык ня можэ быць споркі аб тое, што беларускі народ мае ў сабе вялікі запас жыцьцёвай сілы. Гісторычная мінуўшчына і гэта жыцьцёвая сіла — вось фундамэнт, на якім будуецца новае жыцьцё беларусаў. На гэтым фундамэнці апіраем і мы сваю веру ў беларускае національнае адраджэньне.


II.

Калі беларусы пагублялі свае інтэлігентные станы „простаму“ народу — селянству, каторае адно толькі захавала ў чыстаце сваю національную душу беларускую, жылося дужа цяжка. Беларускае селянства стала далёкім і чужым для інтэліґенціі, каторая дзержалася іншай, чым народ, веры, іншай мовы і, складаючыся найбольш с шляхты, стаяла ў політычным і соціальным значэньні так высока на паднявольным дэмосам, што таго дэмоса і не бачыла. Ня гледзячы на тое, што палякі ў тых часах былі ўсесільнымі гаспадарамі ў нашай старане, бо дзержалі ў руках гасударственную ўласць, нікому і ў галаву не прыхадзіло займацца сьведомым пляновым апалячываньнем беларускаго селянства: аб ім бытцым забыліся. Дый само паняцьце національнасьці і дэнаціоналізаціі — гэта твор больш новых часаў. — Затое, калі з Заходняй Эўропы ў канцы XVIII ст. пачалі залетаць і да нас дэмократычные думкі, калі у Франціі ішло змаганьне за роўнасьць, брацтва і свабоду, нашы вышэйшые станы не маглі не звярнуць вачэй на народ. Хрэптовічы, Бжостоўскіе, Монюшкі і другіе лепшые людзі даюць селянам волю; маршалак Завіша ў 1818 г. на сходзі шляхты каже аб патрэбі скасаваць прыгон на векі вечные, за што Віленскаму губэрнатору і яму