Перайсці да зместу

Старонка:На Полацкім Замчышчы (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе тры. (разам) Вось тут на кургане яго укладзём мы спаць. (бяруцца за рукі і круцяцца наўкол кургана). Гуля-ля, гута-та, гута-та, гуля-ля (узноў разьбягаюцца кожная к дрэву).

1-ая русалка. Але-ж дзе, але-ж дзе гэты наш маладзец? (углядаецца ўдаль).

2-ая русалка. (прыкрывае вочы і глядзіць у лес) Мы тут пелі сабе, а на сьцежку ўзбрыў ён…

3-ая русалка. Не, яму ні найці шляху вернага тут…

Усе тры. (разам) Пашукаць, паглядзець там і тут трэба нам (разьбягаюцца).

1-ая русалка. (варочаючыся) Ха, ха, ха… блудзе усё, разглядае кусткі… Сумны, бледны такі…

2-ая русалка. (выбягаючы). Ха-ха-ха… блудзе ўсё, то аб пень, то аб лом, і на неба глядзіць, як-бы там яго дом.

3-ая русалка. (выбягаючы). Ха-ха-ха… блудзе ўсё, з сучкоў знакі кладзе, каб другі раз ня йсьці, перайшоў ужо дзе.

Усе тры. (разам). Прыдзе, прыдзе сюды, і засьне, ах, засьне, як-бы ночь, як-бы лес.

1-ая русалка. Стойце!… трэск чую я.

2-ая русалка. (глядзіць удаль) Ужо ідзе, ужо ідзе…

3-ая русалка. Ха, ха, ха, як плутаецца ён.

Усе тры. (разам) А цяпер, хто куды. Песьні ў ход, чары ў ход! (разьбягаюцца ў розныя бакі, толькі чуваць з трох бакоў іхні сьмех і гуля-ля, гута-та…



ЗЬЯВА V.

Князь. (змучыўся, чуць ідзе). Ужо змогся зусім я… Змагла мяне цьма… А сцежкі да замку німа, як німа… Спаткаў і ваўка, ўжо — зуб ляскаў аб зуб… Сава праляцела і села на дуб. З-пад пня выбег заяц і у гушчу пабег, а гэткі быў белы, як вапна, як сьнег. Лізнула гадзюка хвастом каля ног, пабегла і недзе схавалася ў мох… А болей хадзіць так і блудзіць не магу! (стомлены бярэцца за галаву). І сон не астаўся сабой у даўгу. Пара адпачыць, дыхнуці пара, хутчэй мо“ на небе узойдзе зара (садзіцца на кургане). Ах, як тут выгодна! Узгор як пакой. Мох, лісьце, чарнобель, лес над галавой… (зявае). Ах, ах, як-жа слаўна тут можна заснуць