Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі мы крыху счакаўшы апынуліся пад больш-менш выгоднай заслонай, — адзін з салдат, які хадзіў за продуктамі, расказвае, што за дзьвесьці крокаў ляжыць параненым сабака-пасланец.

— Дзе? — пытаецца Бэргер.

Той тлумачыць яму месца. Бэргер ускоквае і бяжыць, каб прывесьці сабаку або, прынамсі, прыстрэліць яго. Паўгода назад ён не пачаў-бы турбавацца і быў-бы разумнейшым. Мы спрабуем затрымаць яго.

Але, калі ён усур’ёз выпраўляецца, нам застаецца толькі назваць яго вар’ятам і пусьціць яго. Бо гэтыя прыпадкі фронтавай гарачкі небясьпечны, калі чалавека не паваліць і ня трымаць яго моцна. А Бэргер ростам у адзін мэтр і восемдзесят сотых, — самы высачэзны асілак у роце.

Ён такі сапраўды звар’яцеў, бо яму трэба ісьці праз агнёвую заслону, але яго выцяла маланкай, што пагражае ўсім нам, і зрабіла яго няпрытомным. Іншыя ў такія моманты пачынаюць буяніць, зьбягаць: быў адзін такі, што рукамі, нагамі і іртом намагаўся зарыцца ў зямлю.

Шмат хто, вядома, сымулюе такі стан, але і сымуляцыя вар’яцтва зьяўляецца, уласна, паганай адзнакай. Бэргера, які пайшоў, каб прыстрэліць сабаку, выносяць з патрушчаным лагвом, а адзін з салдат, які пайшоў па яго, атрымлівае кулю ў лытку.

Мюлер забіты. Яму ў жывот трапіла асьвятляльная ракета. Ен пражыў ’шчэ з паўгадзіны ў поўнай прытомнасьці, церпячы страшэнны боль. Перад сьмерцю ён перадаў мне свой папернік і пакінуў мне ў спадчыну свае боты — тыя самыя, што ён калісьці атрымаў ад Кемэрыха. Я нашу іх, яны мне якраз да ног. Пасьля мяне іх атрымае Т’ядэн: я абяцаўся яму.

Нам, праўда, давялося пахаваць Мюлера, але яму нядоўга давялося ляжаць спакойна.

Мы пакідаем свае позыцыі. У ворага дужа шмат сьвежых ангельскіх і амэрыканскіх палкоў. У іх дужа шмат корндбіфу і белай пшанічнай мукі. За дужа шмат новых знарадаў. За дужа шмат самалётаў.

Мы-ж зьнясілелі і згаладалі. Наша ежа кепская, і ў яе кладуць да таго шмат сурогатаў, што мы ад яе хварэем. Уласьнікі фабрык у Нямеччыне пабагацелі, — мы-ж паміраем з крываўкі. Прыбіральні заўсёды поўны народу. Варта было-б паказаць людзям, — тым, што засталіся дома, гэтыя шэрыя, жоўтыя няшчасныя, пакорлівыя твары.