Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

затулкаў у горадзе, у садох і парках, дзе ніхто не перашкодзіць, адзін нават паведаміў аб адным маленькім пакойчыку.

Але навошта ўсё гэта? Левандоўскі ляжыць у пасьцелі і яго асільваюць клопаты. Жыцьцё для яго страціць усю прывабнасьць, калі прапусьціць гэты выпадак. Мы ўцяшаем яго і абяцаем што як-небудзь уладзім гэтую справу.

Наступнага дня, па поўдні, зьяўляецца яго жонка, маленькая забітая жанчына, з перапалоханымі птушкавымі вачыма. На ёй нейкая чорная накідка з зморшчамі і фальбонамі; бог ведае, ад каго ёй засталося ў спадчыну гэта ўбраньне!

Яна ціха нешта мармыча і нясьмела спыняецца ў дзьвярох. Яе палохае, што нас тут шасьцёра мужчын.

— Ну, Мар’я! — гаворыць Левандоўскі, у хваляваньні глытаючы паветра і кратаючы кадыком. — Можаш спакойна зайсьці, яны цябе не абразяць.

Яна абыходзіць нас і кожнаму дае руку, пасьля яна паказвае дзіцёнка, які ўжо пасьпеў запэцкаць полкі. У яе вялікая вышываная пацеркамі сумка. Яна вымае з яе чыстую хустку і лоўка перакладвае дзіцё. Гэтым яна перамагае першае замяшаньне, і яны абодва пачынаюць гутарыць.

Левандоўскі хвалюецца і ўсё зноў і зноў з выразам страшэннай распачлівасьці глядзіць на нас сваімі круглымі пукатымі вачыма.

Час якраз памысны: доктарскі абход скончыўся, у горшым выпадку ў палату можа прыйсьці толькі сястра. Адзін з нас ідзе на корыдор паглядзець, што робіцца. Ён зьвяртаецца і ківае галавой:

— Ніводнага сабакі ня бачна! Ну, скажы ёй Ёган, ды сьпяшай!

Яны перамаўляюцца на сваёй мове. Жанчына чырванее і выглядае зьбянтэжана. Мы добрадушна пасьмейваемся і робім рукамі абыякавыя гэсты: тут, маўляў, няма чаго сароміцца. Да д’ябла ўсе забабоны: яны створаны для іншага часу. Вось ляжыць столяр Еган Левандоўскі, зьнявечаны салдат, і вось яго жонка. Хто ведае, калі ён з ёй пабачыцца зноў? Ен хоча ёй аўладаць і будзе ёю валодаць, вось і ўсё.

Два чалавекі становяцца за дзьвярыма, каб затрымаць сястру, калі яна выпадкова будзе праходзіць паўз палаты і забавіць яе размовамі. Яны пастаяць там каля чвэрткі гадзіны.

Левандоўскі можа ляжаць толькі на баку, таму нехта падкладвае яму пад сьпіну падушкі. Альбэрту перадаюць дзіцёнка, пасьля мы