Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

частка прадуктовага складу, — нам абыякава, і проста жадалася-б прабыць тут да сканчэньня вайны.

Т’ядэн да таго далікатнее, што выкурвае цыгары толькі да паловы. Ён фанабэрыста тлумачыць, што інакш ён не прызвычаены.

Кат таксама павесялеў. Першае, што ён кажа ўраньні:

— Эміль, прынясеце ікры і кавы!

Мы наогул пачалі дужа пышыцца. Кожны лічыць другога за свайго лёкая, гукае яго і загадвае:

— Кроп, у мяне чухаецца пад плюснай, спаймайце вош! — Пры гэтым Леер працягвае яму сваю нагу нібы балерына, і Альбэрт цягне яго за нагу ўгору па прыступках.

— Т’ядэн!

— Чаго?

— Можаце стаяць вольна, Т’ядэн! Паміж іншым, трэба казаць не «чаго», а «чаго жадаеце». Так: Т’ядэн!

Т’ядэн адказвае сваёй улюбёнай сакавітай лаянкай.

Мінула ’шчэ восем дзён і мы атрымліваем загад зьвярнуцца. Цудоўнае жыцьцё скончылася. Нас забіраюць два вялікіх грузавых аўтомобілі. Яны высока напакаваны дошкамі. Але мы з Альбэртам ухітроўваемся прыладзіць наверсе сваю пасьцель з блакітным шоўкавым балдахінам, двума матрацамі і каранкавымі капамі. У кожнага ў галовах ляжыць мех з харчовымі прыпасамі. Мы раз-па-разу абмацваем іх, і пругкія каўбасы, банкі з лівэрнай каўбасой, консэрвы, папяросы, — усё гэта прымушае радасна трапятаць нашыя сэрцы. У кожнага з нас набрана па поўным мяху.

Акрамя таго Кроп і я раздабылі два чырвоных машастовых крэслы. Яны стаяць у ложку і мы сядзім на іх нібы ў тэатральнай лёжы. Над намі ў выглядзе балдахіну шоўк ад занавесу. У кожнага ў руцэ доўгая цыгара. Мы едзем і з сваёй вышкі азіраем аколіцы.

Паміж нас стаіць клетка для папугі, якога мы захапілі для нашай коткі. Мы бярэм яе з сабой і яна ляжыць там перад міскай, поўнай мяса і курняўкае.

Паволі коцяцца грузавікі па дарозе. Мы сьпяваем. Пазадзі нас фонтанамі ўздымаюцца выбухі ў зусім пакінутай цяпер вёсцы.

Праз некалькі дзён мы выступаем, каб ачысьціць адно мястэчка. Па дарозе нам сустракаюцца жыхары-уцекачы. Яны вязуць свае манаткі ў тачках і дзіцячых вазочках, нясуць іх на сьпіне. Іх постаці пахілыя, твары поўны заклапочанасьці, адчаю, сьпешлівасьці і па-