Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьценках, я падаю па лесьніце ў сутарэньне, разьбіваю сабе локці, але я ня губляю ніводнага крокета, і не перакуліў талеркі.

А другой гадзіне мы пачынаем палуднаваць. Гэта цягнецца да шостай. Да паловы сёмай мы п’ем каву — офіцэрскую каву з продуктовага складу — і разам з тым курым офіцэрскія папяросы і цыгары — усё з таго-ж продуктовага складу. Роўна а палове сëмай мы пачынаем вячэру. А дзесятай гадзіне мы кідаем косткі ад парасят за дзьверы. Потым у нас ёсьць коньяк і ром, зноў-жа з блаславёнага продуктовага складу, і зноў-жа доўгія, грубыя цыгары з залочанымі ярлычкамі. Т’ядэн кажа, што не хапае толькі аднаго: дзяўчатак і офіцэрскага публічнага дому.

Позна ўвечары мы чуем мяўканьне. Ля ўваходу сядзіць маленькая шэрая котка. Мы заманьваем яе і кормім.

З гэтага ў нас зноў зьяўляецца апетыт. Не перастаючы жаваць мы кладземся.

Але ўначы нам робіцца дрэнна. Мы зьелі задужа шмат тлушчу. Сьвежыя малочныя парасяткі дрэнна падзейнічалі на жывот. Пачынаецца бесьперастанная беганіна. Па два, па тры зараз сядзім мы са спушчанымі штанамі на дзядзінцу і сыплем праклёны. Мне самому давялося бегаць дзевяць разоў.

Каля трэцяй гадзіны ночы мы б’ем ракорд: усе адзінаццаць чалавек, варта і госьці, сядзяць адначасова на панадворку.

Хаты, што гараць, бы паходнямі асьвятляюць ноч. Гранаты падаюць і рвуцца. Абозы з амуніцыяй імчацца па вуліцах. І адзін бок продуктовага складу ўзарваны. Ня гледзячы на асколкі ад знарадаў. абозныя, як рой пчол, кідаюцца туды і цягнуць хлеб. Мы спакойна пазіраем на гэта. Калі-б мы пачалі сьпірацца, дык нас-бы ў лепшым выпадку пабілі. Таму мы робім інакш. Мы тлумачым ім, што мы — варта, бо з прычыны таго, што мы ведаем дзе што ляжыць, мы прыносім ім консэрвы і абменьваем іх на тыя рэчы, якіх нам не хапае. Ці ня ўсёроўна? Праз самы кароткі прамежак часу ўсё і так будзе разбурана знарадамі. Для сабе мы дастаем з складу шаколяды і ядзім яе цэлымі пліткамі. Кат гаворыць, што гэта карысна пры вольнасьці.

Амаль чатырнаццаць дзён мінае гэтак: у ежы, піцьці і гандзюраньні. Ніхто нам не перашкаджае. Вёска паступова зьнікае пад гранатамі, а мы жывем сабе ціха, спакойна. Паколькі яшчэ засталася