Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Аб тваім выпадку табе няма чаго дарэмна траціць словы, — заўважвае Альбэрт.

Я і сам цяпер не разумею свайго тагочаснага стану.

— Усё гэта здарылася толькі таму, што мне давялося тады так доўга праляжаць з ім разам, — кажу я. — Нарэшце, вайна ёсьць вайна.

Ольрыхава вінтоўка ляскае суха і адрывіста.


X

Мне пашанцавала атрымаць добрае прызначэньне. У колькасьці васьмі чалавек мы павінны ахоўваць вёску, з якой выселены жыхары, бо яна была пад дужа моцным абстрэлам.

Галоўным чынам мы павінны ахоўваць продуктовы склад, які яшчэ ня вывезены. Харч для сябе нам даводзіцца здабываць самім. Для гэтага мы цалкам здатныя людзі: Кат, Альбэрт, Мюлер, Т’ядэн, Леер, Дэтэрынг, усё наша аддзяленьне. Толькі Гайе забіты. І ўсё-ж нам пашанцавала, бо іншыя аддзяленьні мелі куды больш страт. На кватэру мы абіраем бетонавы склеп, у якім ёсьць спуск па лесьвіцы. Уваход, акрамя таго, заслонены спэцыяльнай батонавай сьцяной.

Цяпер мы разгортваем шырокую дзейнасьць. Нам здарыўся выпадак адпачыць ня толькі целам, але і душой. Гэты выпадак мы скарыстоўваем як мага, бо становішча вельмі сур’ёзнае, каб займацца сантымэнтальнасьцю. Гэта магчыма толькі да тэй пары, пакуль справы ідуць ня зусім кепска. Нам не астаецца нічога іншага, як парабіцца спраўнымі. Да таго спраўнымі, аж мне робіцца страшна, калі на думку выпадкова ўспадзе што з мінулага, даваеннага часу. Праўда, гэтыя думкі надоўга не затрымліваюцца.

Мы павінны як мага спакайней адносіцца да нашага становішча. Таму мы карыстаемся з кожнага выгоднага выпадку, каб палацьвіць яго, і ў непасрэднай блізкасьці бяз жаднага пярэбару, пераплятаюцца ў нас жах і дурацкія жарты. Інакш мы ня можам, мы ўваходзім ва ўсё з галавой. Нават цяпер мы з палкай стараннасьцю імкнёмся да таго, каб стварыць ідылію, вядома ідылію ненажерлівасьці і сну.

Перш за ўсё мы свой прытулак засьцілаем матрацамі, якіх мы нацягалі з пакінутых хат: салдацкі азадак таксама любіць зрэдку пасядзець на мяккім. Толькі пасярод памяшканьня падлога застаецца свабоднай. Потым мы здабываем коўдры і пуховыя пасьцелі, цудоў-