Старонка:На Заходнім фронце без перамен (1931).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кат гаворыць:

— Гэта пацешна! Нам ужо разы са два даводзілася гэта бачыць. Калі лучыць такая міна, дык чалавека дапраўды нібы вытрасе з яго вопраткі. Гэта дзеяньне паветранага ціску.

Я шукаю далей. Праўда, гэта так. Зьнізу вісяць лахманы абмундыраваньня. У другім месцы прыстала крывавая каша, якая калісьці была чалавекам. А вось цела, у якога толькі на аднэй назе рэштка сподняў і вакол шыі каўнер мундыра. Наогул-жа яно бяз вопраткі. Яна параскідана па дрэве. Абедзьвюх рук таксама няма, яны нібы аддзёрты. Адну з іх я знаходжу на дваццаць крокаў далей, у хмызьняку.

Забіты ляжыць тварам доўка. Там, дзе павінны быць рукі, засталіся глыбокія раны, зямля счарнела ад крыві. Трава пад яго нагамі выдзерта, быццам чалавек яшчэ таптаўся.

— Гэта ня жарты, Кат! — кажу я.

— Асколак знараду ў жываце таксама ня жарты! — адказвае ён, паціскаючы плячыма.

— Толькі не раскісайце! — дадае Т’ядэн.

Гэта адбылося ня так даўно: кроў яшчэ сьвежая. З прычыны таго што ўсе людзі, якія сустракаюцца нам, забітыя, — мы не затрымліваемся, а паведамляем на бліжэйшы перавязачны пункт. Нарэшце, гэта зусім ня наша справа — адбіраць работу ад гэтых жарабцоў з насілкамі!

Мяркуецца выправіць выведнікаў, каб азначыць на якой адлегласьці яшчэ заняты ворагам яго позыцыі. З тэй прычыны, што я толькі-толькі пабываў у водпуску, — у мяне нейкае дзіўнае пачуцьцё да таварышоў… Таму я выказваю жаданьне ісьці з імі. Мы выпрацоўваем плян, паўзем за дротавую загарожу і пасьля разыходзімся, каб паўзьці па адным.

Праз некаторы час я знаходжу плоскую варонку, у якую і скачваюся. Адсюль я пачынаю выглядаць. Мясцовасьць абстрэльваецца кулямётным агнём сярэдняй моцы. Ён скрыжаваны, ідзе з усіх бакоў, але яго хапае, каб не рызыкаваць узьняцца над варонкай.

Распускаецца асьвятляльны парашут. Зямля наперадзі застыгла пры бледным асьвятленьні. Тым гусьцейшы змрок пасьля гэтага. У акопах нядаўна расказвалі, што на гэтым вучастку чорнае войска. Гэта пагана, яго нельга добра разгледзець, потым яны добрыя выведнікі. Як гэта ня дзіўна, але яны таксама бываюць вельмі неасьця-